БЕЛ Ł РУС

Яхта з мінчуком перакулілася на Мінскім моры

5.04.2025 / 14:43

Nashaniva.com

Судна, даўжыня якога на вока складае прыблізна 6 метраў, перакулілася на адлегласці ад берага.

Фота: Таварыства выратавання на водах

Мужчына, што знаходзіўся на борце, здолеў выбрацца на корпус яхты, якая ў такім становішчы трымалася на вадзе, пішуць Мінск-навіны.

На інцыдэнт аператыўна адрэагавалі работнікі выратавальнай станцыі «Заслаўе-1». Яны паспяшаліся на дапамогу гараджаніну і вярнулі яго на зямлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула