БЕЛ Ł РУС

Жыхар Урыцкага забіў суседа нажом

9.04.2025 / 13:38

Nashaniva.com

Следчы камітэт расследуе забойства жыхара аграгарадка Урыцкае, што ў Гомельскім раёне. У забойстве 44-гадовага мужчыны падазраецца 49-гадовы мясцовы жыхар.

29 сакавіка падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, высвятляў адносіны з сужыцелькай. Прачнуўся ад шуму сусед па многакватэрным доме, выйшаў у агульны калідор і зрабіў яму заўвагу.

«Дэбашыр адрэагаваў экстраардынарна: узяў у сваім пакоі нож і ўсадзіў у грудную клетку суразмоўцы. Мужчына памёр на месцы здарэння», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Дзеянні дэбашыра кваліфікаваныя па п.16 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае асобай, што раней здзейсніла забойства) Крымінальнага кодэкса. Раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за катаванні, крадзяжы, забойства. У 2010 годзе таксама ў нецвярозым выглядзе ён нанёс смяротны ўдар нажом знаёмаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула