БЕЛ Ł РУС

Люблін адзначыць Дзень Волі

24.03.2010 / 13:31

Станіслава Г.

25 сакавіка а 18.30 запрашаем у сядзібу Таварыства Homo Faber адзначыць нашае свята - Дзень Волі.

25 сакавіка а 18.30 запрашаем у сядзібу Таварыства Homo Faber адзначыць нашае свята - Дзень Волі.

Прыпомнім сабе пра мінулае, падумаем пра сучаснасць, разважым перспектывы.

Галоўным пунктам праграмы будзе мультымедыйны паказ здымкаў Паўла Давідоўскага - паляка з беларускім грамадзянствам. Беларусь на яго здымках вельмі розная - спалучаюцца і выдатныя краявіды, і помнікі архітэктуры і камуністычныя сімвалы. Падчас паказу аўтар будзе каментаваць здымкі і адказваць на пытанні.

А скончым нашу сустрэчу выступам беларускага гурта «Мятліца», які паўстаў у Любліне. Гурт спявае народныя песні ў сучаснай апрацоўцы. Спецыяльную адметнасць надае ім ўжыванне рэдкіх і часта малавядомых інструментаў.

Сардэчна запрашаем!!!

Дзе?: сядзіба Таварыства Homo Faber, вул. Krakowskie Przedmieście 39

Калі?: 25 сакавіка, гадз.18.30

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула