БЕЛ Ł РУС

Беларусь падала ў суд СНД на Расію наконт нафтавых пошлін

25.03.2010 / 12:29

Беларусь падала ў Эканамічны суд СНД пазоў супраць Расіі з нагоды спагнання нафтавых пошлін. Пра гэта паведаміў у чацвер прадстаўнік прэс‑службы беларускага Міністэрства юстыцыі.

«Міністэрства юстыцыі звярнулася ў Эканамічны суд СНД, які выконвае функцыі суда ЕўрАзЭС, з пазовам па пытанні правамернасці спагнання вывазных мытных пошлін на прадукты перапрацоўкі нафты і нафтахімічнай сыравіну, якая пастаўляецца з Расеі ў Беларусь», — сказала крыніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула