БЕЛ Ł РУС

Папа Бенедыкт XVI падазраецца ў нежаданні пакараць педафіла

25.03.2010 / 17:23

У 1996 г. тады яшчэ кардынал Ратцынгер не адказаў на лісты ад амерыканскага арцыбіскупа пра святара, які абвінавачваўся ў разбэшчванні 200 глухіх хлопчыкаў.

Фота NYTimes.

Газета New York Times паведамляе, што ёй удалося азнаёміцца з дакументамі, які выклікаюць падазрэнні ў асабістай датычнасьці Папы Бенедыкта XVI да схавання фактаў разбашчвання малалетніх святаром Рымскай каталіцкай царквы.

У 1996 годзе кардынал Ёзаф Ратцынгер, які стаў Папам праз некалькі гадоў, не адказаў на лісты ад амерыканскага арцыбіскупа пра святара, які абвінавачваўся ў разбэшчванні 200 глухіх хлопчыкаў з 1950 па 1975 гады.

Ватыкан назваў гэты выпадак трагічным, але заявіў, што царква вырашыла не ўмешвацца ўжо пасля таго, як свецкія ўлады ў ЗША не сталі прыцягваць падазраванага педафіл да адказнасці.

Да Ватыкана паведамленні пра здарэнне дайшлі ў 1996 годзе, а ў 1998 годзе падазраваны памёр, усё яшчэ застаючыся ў званні святара.

Глядзі таксама:
Ватыкан прыгрэў педафіла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула