Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас
Лукашэнкаўцы перадалі яго ў Літву ў якасці жэсту добрай волі.
Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас. Палітык, які мае беларускае і амерыканскае грамадзянства, правёў за кратамі чатыры гады — з прызначаных 13,5 года.
Лукашэнкаўцы перадалі яго ў Літву ў якасці жэсту добрай волі.
Пра вызваленне Зянковіча паведаміў учора дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
Чытайце таксама:
«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча