БЕЛ Ł РУС

Апазіцыя М’янмы байкатуе выбары

30.03.2010 / 10:49

Nashaniva.com

Вядучая апазіцыйная партыя М’янмы абвясціла, што будзе байкатаваць нацыянальныя выбары, што маюць адбыцца сёлета, і гэтым нанесла ўдар па ваенным рэжыме краіны, бо апошні імкнецца ўмацаваць сваю легітымнасць шляхам вяртання М’янмы да грамадзянскага кіравання.

Рашэнне Нацыянальнай лігі за дэмакратыю на чале з Нобелеўскай лаўрэаткай Аўн Сан Су Чжы павышае ціск на замежныя ўрады ў справе вырашэння таго, ці могуць яны прымаць вынікі выбараў. Многія назіральнікі лічаць, што рашэнне Лігі можа прывесці да фатальных памылак. Крыху раней дыпламаты ЗША і некаторых іх саюзнікаў заявілі, што яны не змогуць прызнаць любыя выбары ў М’янме, якія пройдуць без удзелу Аўн Сан Су Чжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула