БЕЛ Ł РУС

Пуцінскія «Начныя ваўкі» пасадзілі ў Брэсце арэшнік у межах акцыі «Рускі лес»

11.05.2025 / 8:40

Nashaniva.com

Расійскія байкеры заявілі, што гэта — напамін тым, хто «адраджае карычневую чуму».

Фота: Генконсульства Расіі ў Брэсце

Расійскія праўладныя байкеры з клуба «Начныя ваўкі» правялі ў Брэсце акцыю «Рускі лес».

Яны пасадзілі на тэрыторыі Генеральнага консульства Расіі саджанцы арэшніку, якія прывезлі з сабой.

«Матацыклісты разам з дыпламатамі высадзілі на тэрыторыі Генконсульства саджанцы арэшніку, прывезенага з Расіі як напамін тым, хто адраджае «карычневую чуму» XXI стагоддзя», — заявілі ў расійскім дыппрадстаўніцтве.

Байкеры таксама ўзялі ўдзел у шэсці «Несмяротны полк», якое сёлета ўлады Беларусі ўпершыню за доўгі час дазволілі правесці.

«Арэшнікам» назвалі новую расійскую балістычную ракету сярэдняй далёкасці. Лукашэнка і Пуцін, здаецца, дамовіліся аб яе размяшчэнні ў Беларусі, аднак пакуль гэтага не адбылося.

«Начныя ваўкі» з’явіліся яшчэ ў часы позняга СССР. Клубам кіруе адыёзны байкер Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург». Пад яго кіраўніцтвам «Начныя ваўкі» ператварыліся ў інструмент расійскай прапаганды.

Чытайце таксама:

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію

Каментары да артыкула