БЕЛ Ł РУС

Да канца года ў Мінску адчыняць не менш за 10 пабаў

31.03.2010 / 15:14

Nashaniva.com

А ў найбліжэйшай будучыні іх колькасць будзе даведзена да трыццаці.

telegraph.co.uk

У Мінску да канца гэтага года адкрыецца не менш за 10 піўных кафэ і рэстаранаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхаў у сераду на прэс‑канферэнцыі.

Пасля ўвядзення забароны (з 23 лютага) распіцця піва ў грамадскіх месцах, Мінгарвыканкам правёў у сакавіку нараду з усімі піваварамі краіны. «Мінгарвыканкам прапанаваў ім каля 30 месцаў па адкрыцці ў сталіцы піўных рэстаранаў, бараў, кафэ. Цяпер чакаем зваротнай сувязі.

Калі не 30, то каля 10 аб’ектаў да канца года мы будзем мець у Мінску», — падкрэсліў Алег Табанюхаў.

Мінгарвыканкам правёў нараду і з прадстаўнікамі бізнэсу. Яны, на думку Алега Табанюхава, больш мабільныя і з задавальненнем возьмуцца за рэалізацыю піва на тэрыторыі Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула