БЕЛ Ł РУС

Плануецца, што 20 красавіка Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем

1.04.2010 / 16:49

Паводле звестак БелаПАН, плануецца, што 20 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць у Авальнай зале Дома ўрада з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Летась кіраўнік дзяржавы звяртаўся да народа і парламента 23 красавіка.

У яго выступленні закраналіся тэмы мінімізацыі наступстваў фінансава‑эканамічнага крызісу, прыцягнення і выкарыстання крэдытаў, ваеннага і ваенна‑тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй, унутрыпалітычнай сітуацыі і ролі апазіцыі ў сучасным грамадстве, прызнання або непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула