БЕЛ Ł РУС

Януковіч ліквідаваў камісію па падрыхтоўцы Украіны да ўступлення ў NATO

3.04.2010 / 19:45

Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 2 красавіка.

Віктар Януковіч ліквідаваў міжведамасную камісію па пытаннях падрыхтоўкі Украіны да ўступлення ў NATO. Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 2 красавіка, тэкст якога размешчаны сёння на прэзідэнцкім сайце.

Іншым указам Януковіч ліквідаваў нацыянальны цэнтр па пытаннях еўраатлантычнай інтэграцыі і вызваліў Уладзіміра Гарбуліна ад выканання абавязкаў яго старшыні.

Міжведамасная камісія па падрыхтоўцы Украіны наконт уступлення ў NATO і нацыянальны цэнтр па пытаннях еўраатлантычнай інтэграцыі быў створаны ў 2006 годзе за часамі прэзідэнта Віктара Юшчанкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула