БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска адчыніўся «Кніжны салон»

6.04.2010 / 16:01

Яго ўзначальвае былая дырэктарка «Акадэмкнігі» Соф’я Антонаўна Жыбулеўская.


5 красавіка на вуліцы Калініна, 5 расчыніў свае дзверы для кнігалюбаў «Кніжны салон».

Соф'я Антонаўна Жыбулеўская.

Кліентаў сустракае дырэктарка Соф’я Антонаўна Жыбулеўская, з якой летам не падоўжылі кантракта на пасадзе дырэктара «Акадэмкнігі». Без працы гэтая дасведчаная кнігарка не засталася. Яе адразу запрасілі ачоліць новы праект.

У бліжэйшых планах кнігарні паставіць кампутар для агульнага карыстання, каб кожны мог прыйсці і пашукаць у базе патрэбную кнігу ці замовіць у выпадку яе адсутнасці. У хуткім часе з’явіцца сайт «Кніжнага салону», дзе можна будзе азнаёміцца з асартыментам кнігарні ў рэжыме онлайн. Па тэлевізары плануецца круціць фільмы пра кніжнае мастацтва, рэкламныя ролікі пра новыя кнігі.

У «Кніжным салоне» ёсць магчымасць пасядзець і пагартаць кнігу. А ў хуткім часе плануецца ладзіць рэгулярныя сустрэчы з аўтарамі і выдаўцамі.

«Кніжны салон» на Калініна, 5, што ўверх па вуліцы ад крамы «1000 дробязяў», вас рады вітаць з 10 да 19 штодзень, у суботу да 18, выходны — нядзеля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула