БЕЛ Ł РУС

Сапёры шукаюць выбухоўку ў доме № 67 па вуліцы Ясеніна ў Мінску

6.04.2010 / 16:29

6 красавіка ў 14.49 у міліцыю паступіў званок ад невядомага, які паведаміў, што ў доме №67 па вуліцы Ясеніна ў Маскоўскім раёне сталіцы закладзена выбуховае прыстасаванне.

Цяпер праводзіцца эвакуацыя з будынка людзей, працуюць сапёры.

Паводле звестак БелаПАН, у будынку знаходзяцца разлікова‑касавы цэнтр, магазін, пункт аховы правапарадку, два ЖЭСы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула