БЕЛ Ł РУС

Па падазрэнні ў згвалтаванні затрыманы 30‑гадовы мінчанін

9.04.2010 / 10:04

30‑гадовы мінчанін быў затрыманы 7 красавіка супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна па падазрэнні ў згвалтаванні. За тры дні да гэтага ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за захоўванне наркотыкаў і ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у палове на пятую раніцы ў Бабруйскім скверы малады чалавек спачатку ўгаворамі, а потым з дапамогай сілы паспрабаваў дабіцца блізкасці ў незнаёмай жанчыны. Як адзначаюць міліцыянеры, 53‑гадовая мінчанка паводзіла сябе «вельмі правільна», не стала супраціўляцца, а паспрабавала адцягнуць увагу гвалтаўніка.

Калі хітрасць спрацавала, ёй удалося вырвацца.

Затрымаць злачынца дапамаглі маладыя людзі, да якіх жанчына звярнулася па дапамогу. Яны ж выклікалі нарад міліцыі, які знаходзіўся на станцыі метро »Плошча Леніна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула