БЕЛ Ł РУС

Сёньня між 21-й і 22-й гадзінай — частковае зацьменьне Месяца

7.09.2006 / 18:15

Вольга Данішэвіч паводле замежнае прэсы

Калісьці лічылася, што такія дні вырашаюць лёсы цэлых народаў.

Дадзеныя пра зацьменьні можна знайсьці ў старажытных хроніках. Першым вядомым з зацьменьняў зьяўляецца зацьменьне Сонца, згаданае ў асырыйскіх дакумэнтах ад 15 чэрвеня 763 г. да н.э.

Кітайскія хронікі, аднак, узгадваюць больш даўнія зацьменьні — у адной зь іх апісваецца змрочная гісторыя імпэратарскіх астраномаў Хо i Хi, прысуджаных да сьмяротнага пакараньня за недапільнаваньне іхняга абавязку прадбачаньня зацьменьня. Імпэратар не пасьпеў распарадзіцца пра калектыўнае біцьцё ў барабаны дзеля адпужваньня цмока, які пажырае Сонца. Астраномаў ня выратавала нават пасьпяховае завяршэньне зацьменьня.

Сёньня ж — проста зацьменьне Месяца.

Фота з блоґу Юліі Дарашкевіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула