Выконваць абавязкі прэзідэнта Польшчы будзе спікер Браніслаў Камароўскі
У адпаведнасці з польскай канстытуцыяй абавязкі прэзідэнта пераходзяць да яго
Пасля трагічнай смерці ў авіякатастрофе прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага выконваць яго абавязкі будзе маршалак Сейма Браніслаў Камароўскі. У адпаведнасці з польскай канстытуцыяй абавязкі прэзідэнта перайшлі менавіта да яго.
57-гадовы Браніслаў Камароўскі тэрмінова выляцеў у Варшаву.