БЕЛ Ł РУС

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

26.07.2025 / 09:58

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай.

Сёння раніцай адбылося падмыванне грунту, што прывяло да адвалу сямі гаспадарчых пабудоў паблізу вуліцы Садовай у Віцебску, паведамляе МНС.

Разбураны тэхнічны праезд памерам 4х70 м, з далейшым сыходам грунту ва ўчастак Дзвіны на плошчы 100х100 кв.м.

На месцы здарэння аператыўна сабрана камісія па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім гарвыканкаме.

Папярэдне ніхто не пацярпеў. Месца інцыдэнту агароджана. З насельніцтвам праведзена тлумачальная работа па выкананні мер бяспекі паблізу ўчастка сыходу грунту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула