БЕЛ Ł РУС

Расіяне з вялікімі стратамі адступілі з Кандратаўкі Сумскай вобласці. Z-каналы ў шаленстве

27.07.2025 / 15:12

Nashaniva.com

Тыдзень таму дзяржаўнае расійскае агенцтва ТАСС назвала заявы пра адступленне «ўкраінскім фэйкам». Аднак цяпер інфармацыя пацвердзілася.

Скрыншот: DeepState

Напрыклад, канал «Беларускі сілавік» паведаміў пра страту амаль усяго асабовага складу 30-га мотастралковага палка ВС РФ:

«Сёння мае сябры пацвердзілі, што ў Кандратаўцы на Сумскім кірунку назаўжды засталіся байцы 30 мсп, якія да апошняга ўтрымлівалі свае пазіцыі. На жаль, прарвацца да іх не ўдалося. Супернік проста нон-стоп паліваў Хімарамі, выбіваючы нашу арту. Усё гэта суправаджаецца бесперапыннымі каруселямі з FPV».

Скрыншот з прарасійскага тэлеграм-каналу «Дзённік дэсантніка»

Пра адыход з Кандратаўкі напісаў і Z-блогер Alex Parker Returns. Ён абвінаваціў у гэтым у тым ліку кіраўніка Генштаба ВС РФ Валерыя Герасімава. І дадаў, што «хахлы ўжо штурмуюць Аляксееўку».

Яшчэ адзін канал, «Два маёры», выказаў сумневы ў тым, што расійскае войска калі-небудзь цалкам кантралявала Кандратаўку.

«Паўночны канал» піша, што папярэджваў пра пагрозу акружэння ў Кандратаўцы.

Скрыншот з прарасійскага тэлеграм-каналу «Два маёры»

Вызваленне Кандратаўкі ўзброенымі сіламі Украіны пацвярджае праект DeepState.

4 чэрвеня Мінабароны Расіі паведаміла пра акупацыю гэтага населенага пункта. 21 ліпеня ТАСС інфармацыю пра страты расійскай арміі пры штурме Кандратаўкі назваў «украінскім фэйкам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула