БЕЛ Ł РУС

У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду

28.07.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Незвычайную карціну назіралі жыхары шматпавярховіка ў Альшанцы. У двары з’явіўся малады чалавек у касцюме анёла.

Ён упрыгожыў двор паветранымі шарамі, а затым выканаў мелодыю на саксафоне, піша Newgrodno.by.

Выступ быў толькі разагрэвам перад яшчэ больш урачыстай падзеяй. Як распавялі жыхары, такім незвычайным спосабам малады чалавек прапанаваў сваёй каханай руку і сэрца.

Інфармацыі пра тое, ці быў адказ станоўчы, няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула