БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне тры чалавекі шпіталізаваны з прыкметамі атручэння парай вадкага хлору

15.04.2010 / 11:11

У Маладзечне 14 красавіка ў цэнтральную раённую бальніцу з прыкметамі атручэння парай вадкага хлору былі шпіталізаваны мясцовая жыхарка і яе госці — пляменніца з дачкой.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, уцечка вадкага хлору адбылася на суседнім участку, дзе адразной машынкай быў разрэзаны 40‑літровы металічны балон з атрутай. Яшчэ адзін такі ж балон пазней знайшлі ў суседскім гаражы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула