Мінабароны Расіі паведаміла, што захапілі Часаў Яр
Баі за яго ішлі больш за год.
Часаў Яр летам 2024 года
Мінабароны РФ сцвярджае, што расійская армія падчас наступу поўнасцю заняла горад Часаў Яр у Данецкай вобласці. Улады Украіны гэтую інфармацыю не пацвярджалі.
Баі за горад ішлі больш за год.
На карце ўкраінскага OSINT-праекта Deep State, блізкага да Генштаба УСУ, раёны на поўдні і захадзе горада адзначаны як тэрыторыі, якія Расія не кантралюе.