БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у Кіеве ўзрасла да 26 чалавек. З-пад завалаў дома дасталі яшчэ 10 цел

1.08.2025 / 07:23

Nashaniva.com

Колькасць загінулых у Кіеве пры расійскім ўдары мінулай ноччу ўзрасла да 26 чалавек — пра гэта раніцай абвясціў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Кіева Цімур Ткачэнка.

Фота: ДСНС

Увечары ў чацвер Ткачэнка паведамляў пра 16 загінулых.

Ратавальная служба Украіны абвясціла, што ноччу і раніцай ратавальнікі дасталі з-пад завалаў жылога дома ў Святошынскім раёне 10 цел загінулых, у тым ліку цела двухгадовага дзіцяці.

Работы на месцы разубуранага пад’езда дома працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула