Да спісу «экстрэмісцкіх фармаванняў» дадалі «групу TCU»
1 жніўня 2025 года стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўключыла ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў» новыя чаты і каналы. У прыватнасці, пад гэтае азначэнне падпала група грамадзян, якія дзейнічаюць разам з 2023 года пад агульнай назвай TCU.
У гэтую структуру ўключылі тэлеграм-каналы Sinn Countries and Regions (Gay Memes) — By TCU і TCU News, а таксама звязаныя з імі чаты і профілі ў сацсетках «УКантакце» і «Аднакласнікі».
МУС таксама назвала асобаў, датычных, на яго думку, да гэтай групы: Ілья Сіланцьеў (2004 года нараджэння), Кірыл Люляйка (2007 года нараджэння) і Аляксей Кудзін (2004 года нараджэння).
Чытайце таксама:
Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
КДБ прызнаў ініцыятыву «Беларуская акадэмія» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Два гады калоніі і буйны штраф далі хлопцу за ўдзел у мерапрыемствах «Актыўнымі быць файна»