У дзвюх устаноў на мінскай Зыбіцкай узніклі праблемы з падатковай
У ноч з 1 на 2 жніўня супрацоўнікі ўпраўлення аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску сумесна з іншымі структурамі ГУУС Мінгарвыканкама правялі нечаканыя праверкі ў дзвюх папулярных забаўляльных установах на мінскай вуліцы Зыбіцкай.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vetliva.ru
Падставай для праверкі сталі падазрэнні ў парушэнні правіл працы з наяўнымі грашыма і выкарыстаннем касавых апаратаў. Былі праведзеныя кантрольныя закупкі, вынікі якіх былі не на карысць устаноў.
Супрацоўнікі падатковай, як паведамляецца, знайшлі праблемы з такіх сферах:
- парадак прымання наяўных грошай;
- паўната паказвання выручкі ў падатковай справаздачнасці;
- выплата «шэрых» заробкаў;
- парадак утрымання і пералічвання падаходнага падатку;
- правілы закупкі тавару і прадукцыі.
У адной з устаноў высветлілі, што замежны кухар працуе без патрэбных дазволаў. Але і ніводзін з работнікаў гэтай установы не змог пацвердзіць, што афіцыйна працаўладкаваны.
Чытайце таксама:
«Таксіст меў рацыю». Маладыя прадпрымальнікі расказалі, што тармозіць іх невялікія бізнэсы
Беларусам, якія маюць нерухомасць, прыходзяць паведамленні ад падатковай