БЕЛ Ł РУС

У Мінлясгасе расказалі, якія драўляныя хаты цікавяць беларусаў

5.08.2025 / 16:42

Nashaniva.com

За першыя сем месяцаў 2025 года арганізацыі лясной галіны Беларусі вырабілі і прадалі 94 драўляныя хаты і 60 лазняў — столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Фота: t.me/minleshoz

Найбольшай папулярнасцю ў беларусаў цяпер карыстаюцца хаты з сухога габляванага бруса — прададзена 56 такіх домакомплектаў. На другім месцы — хаты з сырых ацыліндраваных бярвёнаў (34 адзінкі), на трэцім — з сырога прафіляванага бруса (4 адзінкі).

Пры гэтым яшчэ два гады таму лідзіравалі хаты з сырых бярвёнаў, але цяпер беларусы ўсё часцей выбіраюць больш дарагія, але адразу гатовыя да жыцця ў іх варыянты, каб не чакаць, пакуль хата дасць усадку.

Таксама адзначаецца, што фірмовыя гандлёвыя пляцоўкі Мінлясгаса павялічылі выручку на 65% у параўнанні з аналагічным перыядам летась. За 7 месяцаў арганізацыі ўжо зарабілі больш за 20,5 мільёна рублёў ад рознічнага продажу.

Чытайце таксама:

Кітай дапаможа беларусам змагацца з ляснымі пажарамі

Новы цэлюлозна-кардонны камбінат будуць будаваць у Дубровенскім раёне

У лясной гаспадарцы замяняюць нарады на разбіранне бураломаў

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула