БЕЛ Ł РУС

«Усё з-за бабулі». Дональд Трамп даў незвычайнае тлумачэнне імкліваму росту свайго сына Бэрана

6.08.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША зноў здзівіў грамадскасць — на гэты раз не палітычнымі заявамі, а незвычайнай тэорыяй пра тое, чаму яго 19-гадовы сын Бэран раптам стаў неверагодна высокім. Юнак ростам 1,93 метра ўжо даўно стаў мемам у TikTok. Але пры чым тут бабуля?

Бэран Трамп на інаўгурацыі свайго бацькі 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

У мінулым годзе на перадвыбарчым мерапрыемстве ў Дэ-Мойне (штат Аёва) Дональд Трамп распавёў, што яго сын цяпер знаходзіцца дома і глядзіць тэлевізар, адначасова выказаўшы асаблівую падзяку сваёй жонцы Меланіі і яе нябожчыцы маці Амаліі Кнаўс (якая памерла 9 студзеня 2024 года).

Паводле Трампа, менавіта стравы, прыгатаваныя Амаліяй, сталі галоўным фактарам хуткага росту Бэрана, піша Delfi.lv.

«Ён еў толькі яе ежу, — сказаў Трамп, успамінаючы кулінарныя здольнасці маці сваёй жонкі. — Таму ён так моцна вырас. Я казаў яму: ты будзеш баскетбалістам. А ён адказваў: «Мне падабаецца футбол, тата».

Трамп назваў Бэрана «асаблівым хлопчыкам» і падкрэсліў, наколькі клапатлівымі былі яго бабуля і дзядуля, калі ён быў маленькі.

Бэран — зацяты прыхільнік футбола і асабліва падтрымлівае каманду Англійскай прэм’ер-лігі «Арсенал». У 2018 годзе ён сустракаў футбаліста Уэйна Руні ў Белым доме, калі сам гуляў у маладзёжнай камандзе клуба амерыканскай футбольнай лігі «ДС Юнайтэд».

У маі гэтага года Бэран скончыў акадэмію Oxbridge, а ў верасні 2024 года пачаў навучанне ў бізнэс-школе Нью-Ёркскага ўніверсітэта, нядаўна завяршыўшы першы навучальны год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула