БЕЛ Ł РУС

Жыхару Бешанковічаў далі тры месяцы арышту за татуіроўку з нацысцкай сімволікай

6.08.2025 / 15:18

Nashaniva.com

У судзе Віцебскага раёна асудзілі 37-гадовага жыхара Бешанковічаў. Яго прызналі вінаватым па арт. 341-1 КК РБ (прапаганда ці публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі», паведамляе «Віцебская вясна».

Фота: Lookbymedia

Падставай стала татуіроўка на безыменным пальцы левай рукі, набітая яшчэ ў 2007 г. у месцах пазбаўлення волі. Татуіроўка трапіла на відэа ў тыкток-канале, які мужчына вёў. 

За яе на працягу года фігуранта ўжо двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 і 2 арт.19.10 КаАП. Малюнак загадалі знішчыць, але ён гэтага не зрабіў. Таму пасля двух адміністрацыйных была распачатая крымінальная справа.

Суд пастанавіў канфіскаваць у мужчыны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства і пакараў яго арыштам на 3 месяца. Зрэшты, за кратамі асуджаны бываў ужо не аднаразова — раней яго каралі за крадзяжы, рабаўніцтва, угон транспартнага сродка, парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду… Цяпер яго накіруюць яшчэ і на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула