БЕЛ Ł РУС

Карткі некаторых банкаў не будуць працаваць у ноч на 9 жніўня

7.08.2025 / 12:58

Nashaniva.com

Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у ноч на 9 жніўня. Гэта звязана з правядзеннем Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам тэхналагічных работ.

Як праінфармавалі ў Беларусбанку, з 00:00 да 5:00 9 жніўня магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных картак банка ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання банка.

Такую ж інфармацыю размясцілі акцыянерныя таварыствы «Сбер Банк», «Банк Дабрабыт», «Парытэтбанк», «Банк Рашэнне», «Неа Банк Азія».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула