БЕЛ Ł РУС

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай

10.08.2025 / 15:16

Nashaniva.com

10 жніўня ў Варшаве адбыўся жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай. У ім бралі ўдзел амаль 50 беларускіх жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці.

Усе фота: Офіс Ціханоўскай 

Спікеркамі сустрэчы сталі Марыя Бабовіч, Аліса Рыжычэнка, Роза Турарбекава, Юлія Міцкевіч і Вольга Зазулінская, мадэравала дыскусію Крысціна Шыянок. Удзельніцы абмеркавалі ролю жанчын у палітыцы і актывізме, пытанні фемінізму, эканамічныя і сацыяльныя выклікі, а таксама шляхі далучэння да ініцыятыў і сумеснай працы над будучай палітыкай Беларусі.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што падобныя сустрэчы дапамагаюць абменьвацца досведам, знаходзіць інструменты для зменаў і ствараць супольнасць, дзе можна адкрыта гаварыць пра гендарную палітыку, асабісты шлях у актывізме і выклікі сучаснасці.

Яна падкрэсліла важнасць жаночай салідарнасці, назваўшы яе «бранёю, якая аб’ядноўвае і ўзмацняе»: 

«Жаночая салідарнасць — неймаверная сіла, я б нават сказала, браня, якая нас усіх аб’ядноўвае і ўзмацняе. І чым больш мы адкрытыя і шчырыя адна з адной, тым гэтая браня мацнейшая. Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі. Не толькі перад рэжымам, але і перад праявамі любога ціску, харасменту, дыскрымінацыі. Нашае працоўнае асяроддзе павінна быць на сто адсоткаў бяспечным. Мы павінны змагацца за свае правы, за сваю прастору, за годнасць», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула