БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Сумскай вобласці, якое месяц было пад акупацыяй

10.08.2025 / 17:44

Nashaniva.com

Некалькі чалавек, якія заставаліся жыць у Бязсалаўцы, адмаўляліся эвакуявацца.

Скрыншот: deepstatemap.live

Украінскія вайскоўцы вызвалілі з-пад расійскай акупацыі сяло Бязсалаўка ў Сумскай вобласці. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Да аперацыі былі прыцягнутыя падраздзяленні 33-га асобнага штурмавога палка і 24-га асобнага штурмавога батальёна. Падчас баёў былі забітыя 18 расійскіх салдат.

Расейцы ўвайшлі ў сяло 7 ліпеня 2025 года — месяц яно было пад акупацыяй.

Кіраўнік Белапольскай абшчыны Юрый Зарко ў каментары СМІ паведамляў, што ў Бязсалаўцы заставаліся некалькі чалавек, піша РБК-Украіна. Яны адмовіліся эвакуявацца. З ягоных слоў, сувязі з жыхарамі Бязсалаўкі няма, мабільныя сеткі там не працуюць.

Апошнія месяцы расейцы ўзмацнілі наступальныя дзеянні на мяжы Сумскай вобласці. Яны хочуць стварыць так званую «буферную зону» ў памежных раёнах Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула