БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла авіябомбамі па вакзале ў Запарожжы — каля 20 пацярпелых

10.08.2025 / 23:05

Nashaniva.com

У параненых множныя мінна-выбуховыя траўмы канечнасцяў, галавы, брушной поласці.

Наступствы ўдару па аўтавакзале ў Запарожжы, 10 жніўня 2025 года. Фота тут і далей: ратавальная служба Запарожжа

Расія ўдарыла авіябомбамі па аўтавакзале ў Запарожжы, у выніку чаго пацярпелі 20 чалавек.

Удар здарыўся 10 жніўня а 18-й гадзіне, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

У параненых множныя мінна-выбуховыя траўмы канечнасцяў, галавы, брушной поласці. Сярод пацярпелых людзі розных узростаў — ад 24 да 77 гадоў.

У 22:23 аварыйна-выратавальныя работы на месцы абстрэлу былі завершаны.

«У выніку здарэння пацярпелі 20 чалавек, аднаго з іх ратавальнікі дэблакавалі з-пад завалаў разбураных канструкцый. Колькасць пацярпелых удакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні ратавальнікаў.

Яшчэ адзін удар быў нанесены па ўніверсітэцкай клініцы Запарожскага медыцынскага ўніверсітэта. Пацярпелых там няма.

У выніку ўдару па Запарожжы пашкоджаны таксама 7 шматкватэрных дамоў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула