У Лондане прайшло асвячэнне Беларускага дома
А таксама прэзентацыя кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі». Прыйшоў да беларусаў экс-пасол у Беларусі спадар Браян Бэнэт.
Пасьля рамонту зноў адчынілася заля паседжаньняў Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.
Заля знаходзіцца ў легендарным Беларускім доме на Пэн Роўд (паўночная частка Лондана), які быў першым домам, які беларуская дыяспара набыла для сваіх патрэбаў у 1948 годзе. Будынак быў першай афіцыйнай уласнасьцю беларускай дыяспары ў Заходнім сьвеце, у ім знаходзілася рэдакцыя «Беларуса на чужыне», а таксама жылі беларускія імігранты.
Асьвячэньне правёў
Мерапрыемства, што прайшло 17 красавіка, наведалі шматлікія госьці з арганізацый беларускай дыяспары ў розных краінах, у тым ліку старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.
Зь вітальнымі словамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Латвіі і ЗША, прадстаўнік беларускай меншасьці Падляшша. Былі зачытаныя вітаньні ад беларускіх арганізацый у розных краінах сьвету. Сярод гасьцей былі былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт і вядомы брытанскі беларусіст Джым Дынглі.
На мерапрыемстве адбылася прэзэнтацыя кнігі Натальлі Гардзіенкі «Беларусы ў Вялікабрытаніі».
Кніга прысьвечаная мінуламу і сучаснасьці беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, распавядае гісторыю дзейнасьці беларускіх арганізацый на Альбіёне. Каб атрымаць кнігу з подпісам аўтара пасля прэзэнтацыі выстраілася нямалая чарга.
Беларускі Дом знаходзіцца зусім блізка ад стадыёна «Арсенала»
Айцец Аляксандр Надсан
Асвячэнне правёў святар Сяргей Стасевіч.
Выступае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Браян Бэнет па вяртанні ў Лондан стаў сталым наведнікам беларускіх імпрэзаў
Сядзяць прадстаўнікі новай эміграцыі - Мікола Пачкаеў і Павел Шаўцоў.
Айцец Аляксандр Надсан прадстаўляе
аўтарку кнігі «Беларусы ў Вялікабрытаніі» Наталлю Гардзіенку.
Аляксандр Ражанец, адзін з нямногіх эмігрантаў 1940-х.