БЕЛ Ł РУС

У Бішкеку пачаліся этнічныя пагромы

19.04.2010 / 11:25

ЯВ, МБ

Раз’юшаная моладзь патрабуе, каб «расійцы забіраліся з кіргізскай зямлі»

Раніцай каля тысячы чалавек, узброеных палкамі і паходнямі, увайшлі ў сталіцу Кыргызстана. На ўскраінах Бішкека натоўп спрабуе захапіць дамы туркаў і расійскамоўных жыхароў.
Расійскія дэсантнікі, дыслакаваныя у рэспубліцы, у сітуацыю пакуль не ўмешваюцца.

У Бішкек натоўп прыйшоў з боку вёскі Маёўка, дзе, як паведамілі відавочцы расійскім інфармагенцтвам, моладзь зрабіла спробу захопу дамоў расійскамоўных грамадзян.

«Яны ўрываліся ў дамы расійцаў і патрабавалі, каб расійцы забіраліся», — сказала адна з жыхарак вёскі.

Па дарозе моладзь падпаліла машыну праваахоўных органаў.

Сутыкненні перакінуліся на цэнтр горада.

Удзел у нападзе бралі так званыя «самазахопнікі» — асобы, якія прэтэндуюць на землі ў кіргізскай сталіцы. 5 гадоў таму, пасля скідання Акаева, самазахопнікі прэтэндавалі на дзяржаўныя землі, гэтым разам пакусіліся на прыватныя.

Нестабільнай застаецца і сітуацыя на поўдні краіны. Учора мітынгоўцы ў Джалалабадзе збілі міністра ўнутраных справаў часовага ўрада краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула