БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Арлоў у Гродне — 20 красавіка

19.04.2010 / 12:02

Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, якая адбудзецца ў Гродна 20 красавіка (аўторак) па адрасе: Будзёнага 48а, зала 69 (карацейшы шлях на падыходзе да будынку і ў самім будынку будзе пазначаны стрэлкамі).

Аўтар прывязе з сабой чарговае перавыданне «Імёны Свабоды», новую паэтычную кнігу «Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся», а таксама ўсе свае аўдыёкнігі, у тым ліку «Адкуль наш род».

Пісьменнік наведае наш горад пасля амаль трохгадовага перапынку. Нагадаем, што прыканцы сакавіка Уладзімір Арлоў стаў першым пераможцам агульнаеўрапейскага конкурса «Еўрапейскі паэт свабоды».

Пачатак сустрэчы з Уладзімірам Арловым — 19.00,

Адрас: Будзёнага 48а, зала 69.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула