БЕЛ Ł РУС

Грамадзяне Беларусі арыштаваныя за махлярства па запыце ФБР ЗША

20.04.2010 / 08:08

У Чэхіі і Беларусі па запыце ФБР ЗША арыштаваныя двое грамадзян Беларусі – Дзмітрый Наскавец і Сяргей Сямашка.

У Чэхіі і Беларусі па запыце ФБР ЗША арыштаваныя двое грамадзян Беларусі – Дзмітрый Наскавец і Сяргей Сямашка. Як паведаміў пракурор паўднёвай акругі Нью-Ёрка Прыт Бхарара беларусы абвінавачваюцца ў інтэрнэт-махлярстве
.

Паводле следства, у 2007 годзе арыштаваныя стварылі вэб-сайт, які прадастаўляў паслугі інтэрнэт-ашуканцам, якія выкарыстоўваюць скрадзеныя банкаўскія звесткі і нумары крэдытных картак. Беларусы падбіралі карэнных жыхароў англамоўных краін і Нямеччыны, якія выдавалі сябе за сапраўдных кліентаў або кліентак у тэлефонных перамовах з банкамі, якія спрабавалі высветліць ці заблакаваць падазроныя транзакцыі.

З іх дапамогай было здзейснена звыш пяці тысяч ашуканскіх угодаў, якія нанеслі шкоду амерыканскім і еўрапейскім фінансавым установам, гаворыцца ў паведамленні пракурора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула