БЕЛ Ł РУС

Знойдзенае цела Драсюса Кядзіса — «літоўскага мсціўца»

21.04.2010 / 15:17

У раёне Каўнаса быў знойдзены труп 40‑гадовага мужчыны, і ўсё паказвае на тое, што гэта цела Драсюса Кедзіса.

фота lrytas.lt

У раёне Каўнаса быў знойдзены труп 40‑гадовага мужчыны, і ўсё паказвае на тое, што гэта цела Драсюса Кядзіса, падазраванага ў забойстве двух чалавек, хутчэй за ўсё, вінаватых у злачынствах на глебе педафіліі.

Галоўны пракурор Каўнаскай акруговай пракуратуры паведаміў, што ідзе апазнанне парэшткаў, якія былі знойдзеныя ў суботу.

СМІ паведамляюць,

што цела Кядзіса, якога шукала паліцыя, ужо апазналі яго сваякі.

Прычыны яго смерці пакуль невядомыя. Слядоў гвалотоўнай смерці няма, але калі цела знайшлі пісталет.

У кастрычніку мінулага году ў Каўнасе былі забітыя суддзі Ёнас Фурманавічус і Віялета Нарушавічэне. У іх забойстве падазравалі Кедзіса. У 2008 годзе ён падаў скаргу ў паліцыю, заявіўшы, што да яго чатырохгадовай дачкі чапляўся педафіл; ён паказаў як на падазраваных на суддзю Фурманавічуса і бізнэсоўца Андруса Усаса, які быў абвінавачаны па гэтай справе. Нарушавічэне нібыта забяспечвала суддзю кантакт з дзіцем.

Кядзіс даслаў каля 200 лістоў з запісам аповеду дзяўчынкі пра тое, што з ёй рабілі, звяртаўся да паслоў, еўрадэпутатаў і СМІ. Але ні яго скаргі ў паліцыю, ні лісты ў свой час не пераканалі суддзяў, палітыкаў і журналістаў у неабходнасці вырашэння гэтага пытання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула