БЕЛ Ł РУС

Ва Угандзе узышоў на трон самы малады кароль

22.04.2010 / 10:40

gazeta.ru

Фота Reuters

Ва Угандзе ўзышоў на трон самы малады кароль у свеце. Оё Н’імба ўсяго 18 гадоў. З дапамогай рэгентаў ён кіраваў заходняй часткай краіны з трохгадовага ўзросту, калі памёр яго бацька.

Зараз з дасягненнем паўналецця ён стаў паўнаўладным манархам над двума мільёнамі людзей.

Зараз Оё — вучань старэйшай школы. На цырымоніі каранацыі яго падданыя паднеслі яму кап’ё як сімвал улады, тады як маці новага караля падарыла яму Mercedes Benz.

«Паўналецце — вялізная адказнасць, — заявіў Оё, — але мяне падтрымліваюць мая маці, мая сястра і мой народ, так што я ведаю, што рабіць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула