БЕЛ Ł РУС

666 участкаў для датэрміновага галасавання дзейнічаюць у Мінску

22.04.2010 / 14:37

На адно месца ў гарсавет прэтэндуюць у сярэднім 3,9 чалавека.

У беларускай сталіцы адкрыліся 666 участкаў для датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Мінгарсавет ХХVI склікання. Выбары пройдуць 25 красавіка, участкі для датэрміновага галасавання дзейнічаюць з 20 красавіка.

Участкі для датэрміновага галасавання працуюць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Усяго ў сталіцы зарэгістраваныя 221 кандыдат у дэпутаты гарадскога савета. У цяперашнюю выбарчую кампанію ў сталіцы створана 57 выбарчых акругаў па выбарах у Мінгарсавет — на 2 акругі больш, чым у папярэднюю. Гэта звязана з будаўніцтвам ў сталіцы новых жылых мікрараёнаў. Так, па адной новай акрузе створана ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. Такім чынам, на адно месца ў гарсавет прэтэндуюць 3,9 кандыдата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула