БЕЛ Ł РУС

Меляшкевіч: Прыйшоў — дакладна ляжаць

23.04.2010 / 13:6

НШ

Юрась Меляшкевіч, які вылучаецца па Слабадской выбарчай акрузе №28, заўважыў парушэнні выбарчага заканадаўства.

Юрась Меляшкевіч, які вылучаецца па Слабадской выбарчай акрузе № 28, заўважыў парушэнні выбарчага заканадаўства.

На выбарчых участках № 95–99, якія размешчаны ў школе № 206 па вуліцы Рафіева, пад стэндам ад ЦВК, ляжаў стос улётак з праграмай дзеянняў і абяцаннямі аднаго з кандыдатаў.

«Мне пра гэта паведалі ўчора знаёмыя выбаршчыкі — кажа Юрась Меляшкевіч, кандыдат у дэпутаты па 28-ай Слабадской акрузе. — Сёння прыйшоў — дакладна ляжаць рэкламныя матэрыялы кандыдата ад ўлады. Я зрабіў заўвагу сябрам камісіі. Сказаў, што нельга, каб на выбарчым участку знаходзіліся агітацыйныя матэрыялы. Улёткі хуценька прыбралі. Аднак я ўсё роўна напішу заяву пра парушэнне ў Маскоўскую раённую выбарчую камісію».

«На выбарчым участку павінен знаходзіцца толькі інфармацыйны стэнд, на якім прадстаўлена інфармацыя пра усіх кандыдатаў у дэпутаты. — каментуе юрыст Сяргей Альфер, — Ні ў якім разе там не могуць ляжаць нейкія стосы ўлётак. Гэта грубае парушэнне, бо выбарчая камісія мусіць быць незалежнай і непрадузятай, каб не праводзіць у дзень выбараў агітацыю за кандыдата. які ім болей падабаецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула