БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць копію Беларусі

24.04.2010 / 14:31

ЯВ, паводле БЕЛТА

Праектная прапанова пра стварэнне ў Мінску ландшафтнага парку «Беларусь» атрымала ўхваленне ўладаў

Парк «Беларусь» з’явіцца на ўчастку паміж праспектам Пераможцаў (Машэрава) і ракой Свіслач. Яго плошча складзе каля 30 га.

Разыначкай цэнтральнай часткі парку стане экспазіцыйная тэрыторыя «міні-Беларусь». Контур гэтай тэрыторыі паўтарае карту краіны. Тэрыторыі абласцей вылучаны сваімі алеямі і ландшафтнымі кампазіцыямі, характэрнымі для кожнага рэгіёна краіны.

На месцы Мінска, абласных цэнтраў, гістарычных і прыродных выбітнасцяў будуць размешчаныя макеты вядомых збудаванняў у маштабе 1:25.

Для стварэння паўнавартаснага парку спатрэбіцца некалькі гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула