БЕЛ Ł РУС

Міліцыя ператварыла Чарнобыльскі шлях у «зону»

27.04.2010 / 09:11

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык

Відэарэпартаж

Удзельніца мітынгу: «Гэта вельмі абразліва. Я сюды прыйшла не для таго, каб мяне абшуквалі».

Традыцыйнае шэсце памяці ахвяраў катастрофы адбылося ў Мінску. У акцыі ўзялі ўдзел каля 1000 маніфестантаў. Пасля невялікага мітынга ля Прэзідыума Акадэміі навук удзельнікі рушылі да Чарнобыльскай капліцы ў раёне Бангалор. Ад папярэдніх акцыяў Чарнобыльскі шлях-2010 адрозніваўся тым, што месца мітынгу было агароджана, людзей туды прапускалі толькі праз кабінкі-металашукальнікі.

Як гэта адбывалася, і што думалі наконт міліцэйскага «новаўвядзення» мітынгоўцы, можна пабачыць на відэа:

А што думаеце вы наконт таго, што і ў будучыні людзей будуць прапускаць на мітынгі праз металашукальнікі? Ці не абразліва гэта? Ці, наадварот, зробіць мерапрыемствы больш бяспечнымі? Выказвайцеся ў каментарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула