БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі апусцілася ў другую сотню ў рэйтынгу ФІФА

17.10.2025 / 15:33

Nashaniva.com

У новым рэйтынг-лісце Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА) зборная Беларусі займае 103‑е месца.

Фота: «Беларускі футбол»

Месяц таму яна была 100-й, а за апошні час прайгралі ў адборачным турніры да чэмпіянату свету па фуболе Даніі (0:6) і Шатландыі (1:2).

Лідзіруюць у рэйтынгу Іспанія, Аргенціна, Францыя, Англія, Партугалія.

Супернікі Беларусі па адборачнай групе: Данія (20-я), Шатландыя (38-я), Грэцыя (48-я).

Суседзі: Украіна (27-я), Расія (30-я, гуляе толькі таварыскія матчы), Польшча (33-я), Латвія (139-я), Літва (146-я). На 102‑м месцы Таджыкістан, Арменія — 104-я, Кыргызстан — 105-ы.

Усяго ў рэйтынгу 210 зборных. Апошняя — Сан-Марына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула