БЕЛ Ł РУС

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім

19.10.2025 / 22:55

Nashaniva.com

Па словах старшыні КДБ, «шмат што залежыць ад украінскага боку».

Іван Церцель

Старшыня КДБ Іван Церцель у эфіры «Беларусь 1» выказаўся пра тое, ці вядзецца праца па арганізацыі размовы Лукашэнкі з Зяленскім.

«У гэтай сітуацыі неабходна знайсці кансэнсус. Гэтая праца таксама вядзецца. Вядома, тут шмат залежыць ад украінскага боку», — сказаў ён.

Церцель дадаў, што Лукашэнка «працуе на тое, каб стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне». А сам старшыня КДБ перакананы, што «толькі шляхам ціхіх, спакойных перамоў, пошуку кампрамісу можна ўладзіць гэтую сітуацыю».

У верасні Лукашэнка сказаў, што хацеў бы сустрэцца з Зяленскім. 

Зяленскі на тую прапанову адказаў, што Лукашэнка «жыве ў сваім свеце»:

«Мне складана рэагаваць на тое, што кажа Лукашэнка. Ён жыве ў сваім свеце, які ён пабудаваў, ізаляваў сябе і жыве там тры дзесяцігоддзі. Але гэты дом, які ён пабудаваў, мае памер з краіну. Але я хачу яму нагадаць, што яго краіна — незалежная. Ён жыве ў сваім свеце, але часам у гэты свет прыязджае Пуцін. Яны пра нешта балбочуць, два даволі пажылыя чалавекі. Хай гавораць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула