Невядомыя дроны ўпершыню даляцелі да Іспаніі
У Іспаніі ўпершыню была зафіксавана з’яўленне невядомага дрона, што прывяло да часовага спынення працы мясцовага аэрапорта на востраве Маёрка.
Аэрапорт у Пальма-дэ-Маёрцы. Фота: Wikimedia Commons
Рэйсы на прыбыццё самалётаў былі спынены прыблізна на 35 хвілін. Пасля правядзення праверак бяспекі палёты аднавілі, і аэрапорт пачаў працаваць у звычайным рэжыме, піша РБК-Украіна.
Інцыдэнт прывёў да затрымак і перанакіравання некалькіх самалётаў — усяго восем рэйсаў не змаглі прызямліцца ў Пальме з-за выяўлення беспілотніка. Паліцыя Іспаніі пачала расследаванне. Супрацоўнікі праваахоўных органаў задзейнічалі ўласны дрон, каб знайсці невядомы апарат, аднак пошукі не далі вынікаў. Следчыя спрабуюць вызначыць, адкуль менавіта ў паветраную прастору трапіў беспілотнік і хто ім кіраваў.
Палёты беспілотнікаў у абмежаванай паветранай прасторы ўсё часцей ствараюць праблемы для працы аэрапортаў у розных краінах свету.
Толькі за апошнія месяцы з-за такіх інцыдэнтаў часова спынялі працу аэрапорты ў Даніі, Нарвегіі, Германіі, Румыніі і іншых краінах. Увечары 18 кастрычніка аэрапорт нямецкага горада Мюнхен зноў быў часова закрыты пасля паведамленняў пра невядомыя дроны.