У Дубліне другі дзень праходзяць пратэсты супраць мігрантаў
Арыштаваныя ўжо як мінімум 23 чалавекі, паведамляе Euronews.
Пратэсты ў Дубліне. Скрыншот з відэа: Channel4 / YouTube
Па інфармацыі ад паліцыі, у сераду ўвечары ўдзельнікі пратэстаў кідалі бутэлькі і цэглу, а таксама запускалі фаеры ў паліцэйскіх.
Двое паліцэйскіх даставілі ў бальніцу: адзін атрымаў удар бутэлькай па галаве, другі — траўму рукі і пляча.
Прчынай для антыміграцыйных пратэстаў стаў выпадак сексуалізаванага гвалту ў дачыненні да 10‑гадовай дзяўчынкі. У ім абвінавацілі 26‑гадовага мігранта, які чакае прытулак.
Гвалт у дачыненні да дзяўчынкі адбыўся каля дублінскага гатэлю CityWest — у ім жывуць людзі, якія чакаюць прытулак. Гэты раён стаў таксама цэнтрам пратэстаў.