БЕЛ Ł РУС

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага

24.10.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Невядомыя напалі на супрацоўнікаў расійскай службы выканання пакаранняў і выцягнулі зняволенага з іх машыны, паведамляе тэлеграм-канал Baza.

Службовае аўто расійскай службы выканання пакаранняў. Ілюстрацыйны здымак: krots.top

Па інфармацыі канала, сітуацыя адбылася на вуліцы Гвардзейскай у Казані. Невядомыя пад'ехалі да машыны канваіраў на чорнай Kia Rio, напалі на службоўцаў і збілі іх.

Зняволенага пры гэтым выцягнулі з машыны і звезлі на той жа Kia Rio.

Цяпер усю Казань прачэсваюць сілавікі, у горадзе абвешчаны план «Перахоп».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула