Што рабіў Казулін у Маскве
Цэлы мінулы тыдзень Аляксандар Казулін правёў у Маскве й Санкт-Пецярбургу. Праз гэта, у прыватнасьці, сарвалася ягоная прамая лінія на сайце радыё "Свабода".
Цэлы мінулы тыдзень Аляксандар Казулін правёў у Маскве й Санкт-Пецярбургу. Праз гэта, у прыватнасьці, сарвалася ягоная прамая лінія на сайце радыё "Свабода". Ягоная прэс-сакратарка Ніна Шыдлоўская пацьвердзіла, што экс-рэктар БДУ ў Маскве меў шэраг перамоваў і сустрэч. Але ад далейшых камэнтароў адмовілася. А кіраўнік ініцыятыўнай групы Мечыслаў Грыб сказаў: "Я пра гэта нічога ня ведаю. Ён мне не паведамляе. Трэба размаўляць зь ім самім". Сам заявіў наступнае: "Я камэнтаваць гэта ня буду. Проста сустракаўся. Нельга паведамляць".