БЕЛ Ł РУС

Беларусь лідзіруе па колькасьці самагубстваў

12.09.2006 / 15:34

mediactivist.ru

Кожныя 40 сэкундаў у сьвеце адбываецца самагубства. Суіцыды забіраюць больш чалавечых жыцьцяў, чым забойствы і войны разам узятыя

Штогод амаль 900 тыс. чалавек зводзяць рахункі з жыцьцём. Такім чынам, самагубствы ў сьвеце адбываюцца кожныя 40 сэкунд. Такія зьвесткі прыводзіць са спасылкай на Сусьветную арганізацыю аховы здароўя, служба навін ААН.

Самагубствы зьяўляюцца 13-й па ліку прычынай сьмерці і уваходзяць у лік трох асноўных прычын сьмерці людзей у веку 15-44 гадоў.

Асноўнымі прычынамі самагубстваў зьяўляюцца душэўныя захворваньні (90% выпадкаў), а таксама беднасьць, беспрацоўе, страх перад пакараньнем, хатнія пакуты, жарсьці, перанасычанасьць жыцьцём і цяжкія захворваньні.

Паводле СААЗ, па колькасьці самагубстваў лідзіруюць краіны Усходняй Эўропы.

Тут наперадзе краіны Балтыі, Расея і Беларусь

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула