БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне шасцігадовае дзіця жыло ў антысанітарных умовах

28.10.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Дзіця знаходзілася ў небяспечных для яго жыцця ўмовах. У доме адсутнічалі сродкі гігіены і нават ацяпленне, а самі памяшканні былі завалены хламам.

У верасні супрацоўнікі ўстановы адукацыі правялі абследаванне ўмоў жыцця дзяцей. Вось што яны выявілі ў адной з сем’яў.

«Члены камісіі зафіксавалі пражыванне 6‑гадовага дзіцяці ў антысанітарных умовах і небяспечнай для яго жыцця абстаноўцы. У доме адсутнічала ацяпленне, печ была ў разабраным стане, памяшканні былі захламлены, адсутнічалі сродкі асабістай гігіены», — расказалі ў ведамстве.

Нягледзячы на пагрозу жыццю і здароўю хлопчыка, усё абмежавалася арганізацыяй сацыяльнага расследавання. Пазней ужо па патрабаванні пракуратуры было праведзена пазапланавае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. У выніку хлопчыка прызналі тым, хто мае патрэбу ў абароне, адабралі ў маці і змясцілі на дзяржаўнае забеспячэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула