БЕЛ Ł РУС

Што паглядзець увечары

12.09.2006 / 18:39

АР, АГ

Аўторак, 12 верасьня

На "Ладзе" - "Мэлёдыя з сутарэньняў" з Аленам Дэлонам, які рабуе казіно. На БТ - футбольная Ліга чэмпіёнаў

«Мэлёдыя з сутарэньняў»

Францыя–Італія, 1963, рэж. Анры Вэрнэй.

Крымінальная драма

"Лад". 22.15

Злодзей Шарль пасьля выхаду з турмы атрымлівае верную наводку на казіно ў Канах. Але годы бяруць сваё і стары майстар, які зьбіраецца пасьля чарговае «апэрацыі» выйсьці на пэнсію, бярэ ў памагатыя шалапута Франсіса. Плян абрабаваньня ідэальны і прадуманы да дробязяў.

Сакавіты дуэт зорак – старога Жана Габэна і маладога Алена Дэлона. Карціна паслужыла падставай анімацыйнай пародыі на тыповае «францускае рабаваньне».

Для тых, каму старое францускае кіно абсалютна нецікавае - БТ прапануе старт футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

А 21:40 - "Баварыя" (Мюнхэн) - "Спартак" (Масква). А 00:10 - агляд васьмі матчаў туру. А 01:10 у запісу "Чэлсі" (Лёндан) - "Вэрдэр" (Брэмэн).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула